23.09.2012 Витебский театр приедет на гастроли в октябре

С 16 по 21 октября с гастролями в Могилев наведается Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа (Витебск). Витебчане покажут в стенах нашего Драмтеатра четыре спектакля. Все они будут идти на белорусском языке.

Гастроли коласовцев16 и 17 октября могилевчане увидят драму в двух действиях "Леаніды не вернуцца да зямлі" по мотивам одноименного романа Владимира Короткевича.

Два стагоддзі, чатыры лёсы – павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта – сапраўднае каханне… Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён – шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося… Яна – гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.

Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін… Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы… Няўжо яна – тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, – сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці…

18 и 19 октября вниманию наших зрителей будет представлена комедия в двух действиях "За двума зайцамі" по пьесе Михайлы Старицкого.

Гісторыя пра недарэчную нявесту з багатым пасагам і яе недарэчнага жаніха. Фальклорныя матывы, шмат музыкі і жартаў. Дык ці магчыма злавіць двух зайцоў адразу?

20 и 21 октября на могилевской сцене развернется ироническая милая драма в двух действиях "Пазычанае шчасце" по пьесе Федора Полочанина.

Гісторыя жыцця правінцыялкі ў сталіцы. Усё пачалося з няўдалага кахання. Як знайсці падтрымку ў вялікім горадзе? Хто пазычыць шчасце? Як складзецца далейшы лёс галоўнай гераіні Алы Верас?..

Начало всех спектаклей - 18:30.

А для самых маленьких любителей театра витебчане привезут сказку-игру "Як воўк мамай быў". 17, 18, 19 октября спектакль начнется в 11:00, а 20, 21 октября - в 12:00.

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк, знайшоўшы Цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Рэч у тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас, малечы!

Ждем вас на спектаклях!

Витебский театр приедет на гастроли в октябре (Соб. инфо, сентябрь 2012)